?

Log in

No account? Create an account
На світанні, залітым скрухаю,
У сутоцы пад кронай бераста,
Затаіўшы дыханне, слухаю
Спевы рэчак тваіх, маё Берасце.
Пагляджу ў твае вочы волкія,
Да цябе прытуліцца спяшаюся.
Ты адзіны, мой горад золкавы,
Я заўсёды сюды вяртаюся.

Хай часы асыпаюцца росамі
На муры твае пасівелыя,
Ды ў жыцці ты не ведаеш восені --
Ты ўзыходзіш над Руссю Белаю.
Хай панікнуць вякі пераможана
І табе прысягнуць у вернасці...
Над гісторыяй раздарожанай
Ззяе зоркаю маё Берасце.

О маме

Бразну вобзем скруху-стому.
Поўднем ясным -- у дарогу.
Гэты шлях вядзе дадому,
Як да храма, як да Бога.

Як дайду да тых крыніцаў,
Не "амінь" дай Бог сказаць мне,
Дай мне святасці напіцца --
Прытуліць да сэрца маці.
без цябе
Свет пусты
хвіліна і згінуў
згінуў разам з табой
толькі смак
тваіх вуснаў
і той палынны
Искренне поздравляю брестского барда-поэта-прозаика.
И просто - хорошего человека.

Поплавский - справа.
Слева - поэт, художник - Волосюк.




Ну, просто нет у меня другой фотки.

Вось, бывае гэдак:

Працінала атрутай вачэй
Ды распальвала вуснаў агонь.
Быў ратунак. Было мне лягчэй,
Калі кратала косы далонь,
Калі капала зорная ноч
Капяжамі ў прадонне душы...
І нічога не стала, апроч
На вакно скіраванай шашы.

Потым сэрца прасіла цямна,
Перасмяглае сонечным днём.
Калыхалася свету сцяна
Ліхаманкавым прывідным сном.
А калі расступіўся той свет --
Ноч плыла, як вялізны паром,
На нябачны амаль сілуэт
Ля аціхлай шашы за вакном.
Пяшчота возера і парк стары, здзічэлы.
Ды глог цвіце духмяны, белы-белы.
Ды дзве яліны сярод парку на паляне...
А там, за возерам, спыніліся гуляне.

Ліецца песня, нібы цягнецца з туманам.
Чамусьці сумна тут увечары гулянам,
Чамусьці скрыпка тонка плача над вадою...
А пад ялінамі прыціхлі мы з табою.

У парк Патоцкага вярнулася, княгіня...
Мой даўні смутак у тваіх абдымках гіне.
Кружляе месяц белым воранам над паркам.
Я абдыму твае калані, валадарка.

А рана-раненька на золку палахлівым
Я падхаплю цябе, і на кані імклівым
Мы паляцім над полем у тумане...
Чаму ж прыціхлі вы, вясёлыя гуляне?